Хобіт, або вандроўка туды і назад, стр. 52

— Баюся я, гэта апошняе, што мы пачуем пра Торына Дубатарча, — сказаў Кароль. — Лепей бы ён застаўся маім госцем. У любым выпадку, няма ліха без дабра, — дадаў ён, узгадаўшы легенды пра незлічонае багацце Трора.

Так што Бардавы паслы напаткалі яго ў дарозе побач з мноствам дзідароў ды стралкоў, а над імі круцілася гусгая зграя фуганоў. Птушкі думалі, што зноў пачынаецца вайна, а яе ў тых краях ужо даўно не бывала.

Аднак, атрымаўшы Бардавых пасланцоў, Кароль пашкадаваў няшчасных людзей, бо быў уладаром добрага і міласэрнага народу. Таму, павярнуўшы, войска эльфаў паспяшалася ўніз па рацэ да берага Доўгага Возера. Плытоў альбо чоўнаў для войска не хапіла і давялося ісці пехатою, але ж вялікую колькасць прыпасаў Кароль выслаў наперад па вадзе. Эльфы — легканогія істоты, і хоць тады яны не надта былі звыклыя да багны і дрэннай ненадзейнай зямлі паміж балотам і Возерам, перасоўваліся яны спрытна. Пяць дзён мінула з гібелі цмока, а яны ўжо стаялі на беразе і пазіралі на руіны Эзгароту. Як і трэба было чакаць, прынялі іх вельмі ветла, людзі разам з Бурмістрам згодныя былі на любыя ўмовы, каб толькі атрымаць ад Караля дапамогу.

Хутка склаліся планы. Бурмістр з жанчынамі, дзецьмі, старымі ды не здольнымі трымаць зброю застаўся каля Возера, і з ім засталіся майстры ды мноства дасведчаных у рамёствах эльфаў. Яны валілі дрэвы ды збіралі плыты, якія слалі да іх з Ліхалесся. Потым будавалі хаты ўздоўж берага, каб было дзе перажыць зіму. Таксама пад кіраўніцтвам Бурмістра планавалі новы горад, нават большы і лепшы за стары — але не на старым месцы. Адсунуліся ад руінаў на поўнач, бо страшыла месца, дзе ляжаў цмок. Ніколі ўжо ён не вярнуўся на свой залаты ложак. Халодным каменем выцягнуўся Драк Непераможны на азёрным доле, сярод меляў. Там доўгі час у спакойнае надвор'е можна было пабачыць ягоныя велізарныя косткі сярод кучаў абпаленых аскепкаў старога гораду. Рэдка хто адважваўся праплысці над клятым месцам, і ніхто — нырнуць у ваду, каб здабыць каштоў-ныя каменні, што выпалі са згнілай цмокавай тушы.

Болыпасць людзей, здольных трымаць зброю, і болыпасць з войска Караля Эльфаў падрыхтаваліся ісці на поўнач, да Гары. Вось так атрымалася, што толькі на адзінаццаты дзень пасля смерці цмока войска мінула скальную браму за дальнім краем возера і рушыла да спустошаных земляў.

Частка 15

ХМАРЫ ЗБІРАЮЦЦА

Цяпер жа вернемся да Більба і гномаў. Усю ноч нехта стаяў Іна варце, але да самай раніцы нічога недарэчнага не адбылося. Толькі птушак збіралася ўсё больш і больш. Зграі ля-целі з Поўдня, і крумкачы, якія яшчэ жылі паблізу Гары, бясконца кружлялі ў паветры да крычалі.

— Нешта дзіўнае робіцца, — сказаў Торын. — Час для восеньскага адлёту мінуў. Гэта тутэйшыя птушкі, яны заўсёды на месцы. Дразды, берасцянкі, а вунь, далёка, процьма шулякоў, нібы там бойка!

— Зірніце, той самы стары дрозд! — раптам закрычаў Більба. — Значыць, ён уцёк, калі Драк руйнаваў схіл! Наўрад ці слімакам гэтак жа пашчасціла.

Відавочна, дрозд быў той самы, і калі Більба звярнуў на яго ўвагу, ён падляцеў і сеў на камень побач. Потым затрапятаў крыламі і заспяваў нешта, змоўк, схіліўшы галаву ўбок, нібы жадаў пачуць адказ, потым зноў заспяваў і зноў падрыхтаваўся слухаць.

— Здаецца мне, ён хоча нам нешта распавесці, — сказаў Балін, — але ж я не разумею мову гэтых птушак, надта яна хуткая. Ці можаш ты зразумець, Більба?

— Не надта добра, — адказаў Більба (на самай справе, ён не разумеў нічога ўвогуле), — але птушка, здаецца, вельмі ўзбуджаная.

— Каб толькі ён быў крумкачом! — сказаў Балін.

— Я думаў, ты іх не любіш! Ты ледзь не хаваўся ад іх, калі мы падыходзілі сюды раней.

— Дык тое былі груганы! Злыя, няветлівыя істоты, і вы-глядалі яны зламысна. Ты б чуў, якімі мянушкамі яны нас надзялялі. А крумкачы — зусім не тое. Крумкачы раней шчыра сябравалі з народам Трора, прыносілі нам таемныя звесткі, а мы давалі ім розныя бліскучыя рэчы, якія ім падабаліся і якія яны захоўвалі ў сваіх гнёздах… Крумкачы жывуць вельмі доўга, маюць выдатную памяць і перадаюць свае веды й мудрасць нашчадкам. Я ведаў шмат каго з крумкачынага племені, калі быў падлеткам. Гэтая самая высотка атрымала назоў Крум-качовай Стромы якраз таму, што тут жыла пара знакамітых і мудрых крумкачоў, стары Карк і ягоная жонка. Яны жылі над пакоем вартавых. Наўрад ці хто-небудзь з той старажытнай па-роды дажыў да нашых дзён.

Як толькі Балін скончыў, стары дрозд закрычаў уголас і адразу ж паляцеў прэч.

— Можа, мы яго і не разумеем, але ж, відавочна, нас старая птушка разумее добра, я ўпэўнены, — сказаў Балін. — Пачакаем, што адбудзецца далей!

Хутка пачулася лапатанне крылаў. Вярнуўся дрозд, а з ім прыляцела надзвычый старая, лядачая птушка. Яна была амаль сляпая, ледзь лётала, і галава яе зусім аблысела. Паблізу птушка аказалася вельмі вялікім старым крумкачом. Ён цяжка прызям-ліўся перад гномамі, павольна склаў крылы і асцярожна скочыў да Торына.

— О Торын, сын Трэйна, і Балін, сын Фундзіна, — пракрум-каў ён (і нават Більба зразумеў яго, бо крумкач ужыў звычай-ную мову, а не птушыную гаворку). — Я Раэк, сын Карка. Карк памёр. Ён быў добра вядомы вам калісьці. Сто гадоў і пяць-дзесят, ды яшчэ год мінула з таго часу, як я вылупіўся з яйка, аднак я не забыўся на тое, што мой бацька распавядаў мне. Цяпер я правадыр вялікіх крумкачоў Гары. Нас няшмат, але мы памятаем старажытнага караля. Большасць з майго племені зараз далёка адсюль, бо з ГТоўдня прыйшлі незвычайныя звесткі — некаторыя радасныя для вас, некаторыя, як я лічу, вам не надта спадабаюцца. Зірніце, птушкі збіраюцца адусюль назад да Гары, у Дэйл: з Захаду і Ўсходу, з Поўдня, бо паўсюль вядома, што Драк памёр!

— Памёр! Як памёр? — закрычалі гномы. — Памёр? Дарма мы жахаліся — і скарбы цяпер бясспрэчна нашыя! Усе ўскочылі і затанчылі ад радасці.

— Так, памёр, — сказаў Раэк. — Дрозд, няхай ніколі не вы-падзе ягонага пер'я, бачыў цмокаву смерць. Мы давяраем яму. Ён бачыў, як Драк загінуў у бойцы з людзьмі Эзгароту тры ночы таму на ўзыходзе месяца.

Торыну спатрэбіўся час, каб супакоіць гномаў ды прымусіць паслухаць астатнія Раэкавы звесткі. Крумкач, падрабязна распа-вёўшы пра бойку, вось што сказаў далей:

— Радуйся, Торын Дубатарч. Ты можаш вярнуцца ў свае залі ў бяспецы — пакуль што. Аднак не толькі птушкі збіраюцца ў чароды, пачуўшы навіны. Пра смерць ахоўніка скарбаў ужо шмат хто даведаўся. А ў легендах Трорава багацце за гады пераказаў не зменшылася. Шмат хто жадае прыхапіць частку скарбаў. Ужо харугвы эльфаў рушаць сюды, а разам з імі шулякі, спадзеючыся на бітву і падаль. Людзі з Возера наракаюць, што беды іх ды ліха з-за гномаў, бо Драк знішчыў горад, і мноства людзей загінула, астатнія ж бяздомныя. Яны таксама жадаюць знайсці суцяшэнне ў тваіх скарбах, незважаючы, жывы ты ці мёртвы. Няхай твая мудрасць падкажа табе, што рабіць. Трынаццаць — надта малая частка вялікага Дарынава племені, што некалі жыло тут, а цяпер параскіданае па ўсім свеце. Калі мая парада слушная для вас, то скажу: не давярайце Гаспадару Азёрнага Гораду, а даверцеся таму, хто застрэліў цмока са свайго лука. Ягонае імя Бард, ён з людзей Дэйла і нашчадак Гірыёна, чалавек суворы, але цвёрды і сумленны. Магчыма, тут зноў пасля доўгіх гадоў пустэчы і жаху будуць жыць у спакоі ды сяброўстве і гномы, і людзі, і эльфы. Але гэта, хутчэй за ўсё, будзе каштаваць табе шмат золата. Я ўсё сказаў.

Торын, палаючы гневам, адказаў гэтак:

— Дзякуй табе, Раэк, сын Карка. Ні ты, ні твой народ не будуць забытыя. Але ж ні пылінкі нашага золата не дастанецца зладзеям без нашага жадання, пакуль мы жывыя. Калі ты хочаш, каб наша ўдзячнасць да цябе павялічылася, прынясі нам весткі пра тое, што робіцца навокал. Таксама я запрашаю цябе, калі ёсць сярод твайго племені маладыя і моцныя крыламі, паслаць іх з весткамі да нашай радні з паўночных гор, і на ўсход адсюль, і на захад, няхай распавядуць пра нас. А найперш няхай ляцяць да майго сваяка Дайна з Жалезных Стромаў, бо ён мае шмат добра ўзброеных ваяроў і жыве бліжэй за ўсіх. Папрасіце яго паспяшацца!